ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

У нашым дзіцячым доме праходзіць ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. Запланаваны шэраг мерапрыемстваў прымеркаваных да тэматычнага тыдня: адкрытыя заняткі і мерапрыемствы «Родны край свой любі і ведай», музычныя заняткі «Падарожжа да беларускіх музыкаў», выставы дыдактычных гульняў па патрыятычным выхаванні «Гуляем — гісторыю, традыцыі краіны вывучаем» і выстава кніг у бібліятэцы «Пісьменнікам Беларусі прысвячаецца...». Пройдзе конкурс групавых фатаграфій «Радзіма ў маім сэрцы».
Адзін дзень будзе прысвечаны дэкаратыўна-прыкладному мастацтву Беларусі, арганізаваны выставы дзіцячых работ.
Некаторыя выхаванцы ўжо прадэманстравалі свае веды аб Радзіме, правёўшы заняткі «Родны край любі і ведай». На занятках дзеці выконвалі гімн, майстравалі сцяг Беларусі, гулялі ў дыдактычныя гульні, спявалі песні, расказвалі вершы.














Телефоны: 8 0212 36 89 60, 8 0212 36 90 03, 8 0212 36 27 37, 8 0212 36 27 34
Email: guo@detdom.vitebsk.by